Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жонцы Статкевіча адказалі ў МУС наконт яго месцазнаходжання
  2. Лукашэнка патрабуе, каб тыя, хто з'ехаў, «прыязджалі і плацілі». Але іх грошы і так працуюць на эканоміку і бюджэт
  3. «Патрабуюць выканання закона, а самі здзяйсняюць злачынствы». Мужчына, які параніў міліцыянта ў Беразіне, агучыў прэтэнзіі да сілавікоў
  4. Курс доллара движется к рекордной отметке, но есть нюанс. Прогноз по валютам
  5. Задержан член комиссии по возвращению политэмигрантов — «Наша Ніва»
  6. З'явіліся новыя падставы для прыходу «лістоў шчасця» — камеры фіксуюць парушэнні на скрыжаваннях
  7. Банкрутуе IT-кампанія. Заснавальнік з'ехаў з Беларусі, а каманда засталася без заробку на 120 тысяч даляраў
  8. Украіна і ЗША падрыхтавалі абноўлены праект мірнага пагаднення
  9. «Да тысячы разоў». У Мінсувязі назвалі нечаканую прычыну пагаршэння мабільнага сігналу ў дамах
  10. «Он просто галочка в списке угроз». Беларусского биатлониста лишили ВНЖ в Литве, признав угрозой для страны
  11. «Плана з 28 пунктаў больш не існуе». Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны — пра вынікі перамоваў
  12. Актыўнасць людзей у крамах дапамагае эканоміцы, а колішні яе драйвер адчувае сябе ўсё горш — дружалюбныя Мінску эксперты
  13. Кремль активизировал распространение ложной информации о том, что победа России неизбежна
  14. Беларускага блогера Павука аштрафавалі ў Літве за рэпосты са свастыкай, сярпом і молатам і георгіеўскай стужкай
Читать по-русски


Анна Матуляк /

Апошнім часам пра ментальнае здароўе гавораць усё больш, а папулярнасць псіхолагаў расце. І нездарма: нават паводле афіцыйных звестак, кожны чацвёрты ў Беларусі мае псіхалагічныя праблемы. Прычым многія (хоць і не ўсе) цяжкасці, з якімі мы сутыкаемся, ідуць з дзяцінства. Паўтаральныя няўдалыя адносіны, адсутнасць блізкіх сяброў, складанасці ў кар’еры і многае іншае — гэта ўсё можа быць звязана з дзіцячай крыўдай на бацькоў. Чаму гэтая траўма ўплывае на нас так моцна? Як адпусціць і ці трэба для гэтага абавязкова дараваць бацькам? У калонцы для «Люстэрка» разважае псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк.

Ганна Матуляк

Псіхатэрапеўтка і дырэктарка Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі ў Вільнюсе. Досвед працы — больш за 20 гадоў.

У Беларусі стварыла сістэму падтрымкі для жанчын і пар з рэпрадуктыўнымі праблемамі. Пасля 2020 года псіхалагічна дапамогае пацярпелым ад рэпрэсій.

Палітычная ўцякачка ў Літве больш за тры гады.

Як на нас уплывае дзіцячы досвед

Магу ўпэўнена сказаць, што ў свеце няма ніводнага чалавека, які не адчуваў бы крыўды на бацькоў. Але ўзаемадзейнічаць з ёй можна па-рознаму. Хтосьці крыўду ўсведамляе, прагаворвае і наладжвае адносіны з блізкімі (такім пашанцавала), хтосьці зусім перастае камунікаваць. Ёсць і такія, хто крыўду выцясняе, рацыяналізуе, спрабуе растлумачыць логікай. Усё з адной прычыны — страх сутыкнуцца з дзіцячым болем. Бо ў целе дагэтуль жыве досвед: «Ніхто не пачуе, ніхто не прыйдзе, а будзе яшчэ больш балюча».

Аднак ад гэтага выцесненыя пачуцці не знікаюць і праяўляюцца ў дарослым жыцці ў выглядзе сімптомаў, якія, здавалася б, не маюць да дзіцячага перажывання непасрэднага дачынення.

Вось толькі некалькі такіх сімптомаў з тых, з якімі мне ўвесь час даводзіцца сутыкацца ў тэрапіі з кліентамі (сам спіс — з кнігі Бетані Уэбстэр):

  • уніканне цяжкіх эмоцый, неабходнасць заўсёды быць «на пазітыве»;
  • прытупленне пачуццяў, патрэба ўвесь час «адцягваць сябе», ствараць «шум» (з дапамогай алкаголю, ежы, сацсетак, шопінгу і гэтак далей);
  • моцны кантраст паміж «вонкавым» жыццём, у якім вы прыкідваецеся некім іншым, і ўнутраным;
  • любыя крайнасці: напрыклад, схільнасць пераядаць, а потым пазбаўляць сябе ежы (тое ж можа быць са спортам, алкаголем, дыетамі, сэксам і гэтак далей);
  • страх здрады, адзіноты, уварвання (у сяброўскіх і рамантычных адносінах, у адносінах з дзецьмі);
  • страх страціць кантроль над сабой праз эмоцыі, калі дазволіць сабе адчуваць;
  • самасабатаж за крок ад поспеху;
  • сорам за свой эгаізм, калі задавальняеце свае патрэбы ў першую чаргу, імкненне дагадзіць людзям;
  • дэпрэсія (смутак, адчуванне безнадзейнасці і пустэчы), трывожнасць, РХП (канфліктныя адносіны з ежай, целам, успрыманнем цела);
  • выбар аднаго тыпу партнёраў і сяброў, якія нязменна кепска з вамі абыходзяцца;
  • пастаянны выбар ролі міратворца ў адносінах, імкненне да адсутнасці канфлікту.
Фото: Gerd Altmann, Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Gerd Altmann, Pixabay.com

Складанасць гэтай сітуацыі ў тым, што мы можам шчыра лічыць, нібыта «ўсё даўно адпусцілі», але ўсё роўна заставацца ўнутры дзіцячага сюжэту, які працягвае кіраваць нашымі рэакцыямі. Я часта чую аповеды пра тое, як змяняецца тон мужа ці жонкі падчас размовы з бацькамі. Як у іх прысутнасці адмяняюцца ўжо прынятыя рашэнні. Людзі літаральна не пазнаюць сваіх партнёраў.

Гэта ўсё — частка аб’ектыўнай рэальнасці: часта падчас зносін з бацькамі мы на «ўнутраным ліфце» вяртаемся да болю, які так і не ўдалося пражыць. Як адзначаў даследчык і псіхіятр Бесэл ван дэр Колк, «незавершаныя эмацыйныя падзеі вяртаюцца ў выглядзе цялесных рэакцый, нават калі чалавек перакананы, што ўсё забыў».

Чаму гэтыя крыўды жывуць так доўга

Культуру маўчання нам прышчапляюць з дзяцінства: выносіць смецце з хаты кепска, асуджаць і скардзіцца на бацькоў — агідна, крыўдзіцца — наогул дзіцячы садок.

Але бацькі — гэта, як правіла, першыя фігуры ўлады і любові, з якімі сустракаецца маленькі чалавек. Яны пакідаюць найглыбейшы след у нашай псіхіцы, фармуюць далейшыя сістэмы адносін з сабой і сваім целам, з светам, грашыма, з партнёрамі і сябрамі, ужо нашымі дзецьмі.

Таксама досвед адносін з бацькамі ўбудоўваецца ў нервовую сістэму: у тое, як мы рэагуем на крытыку, як вытрымліваем няпэўнасць, як чуем чужое «не» і як ставімся да сваіх жаданняў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Калі ў момант сталення бацькі забараняюць дзіцяці злавацца на іх, фармуецца хранічная крыўда. Тут сустракаюцца дзве думкі: «Мне было балюча» і «мне нельга было злавацца». Прычым мы не заўсёды можам нават памятаць, што стала падставай для гэтых думак: перажытае да 12−14 гадоў ляжыць вельмі глыбока. Але нават калі не засталося ўспамінаў (што само па сабе таксама сімптаматычна), гэты досвед жыве ў нашым целе, псіхіцы, нервовай сістэме.

Забарона на злосць можа быць і ўнутранай. Дзіцячая карціна свету патрэбная нам, каб выжыць. Калі прызнаць, што бацькі зрабілі балюча і што яны не маюць рацыі, гэта разбурыць ідэю бяспекі ў прынцыпе. І псіхіка трымаецца за гэтую ілюзію. Адсюль усім вядомае: «І правільна, што білі, затое чалавекам вырас».

Псіхолагі Аліс Мілер і Дональд Винікот, якія вывучалі дзіцячыя траўмы, пішуць, што сфармаванае ў дзяцінстве ілжывае «Я» з гадамі ўкараняецца ў псіхіцы вельмі трывала і ад яго складана адмовіцца, нават калі яно стварае праблемы. Бо выйсці з ролі — значыць уступіць у канфлікт не проста з бацькамі, але і з уласнай ідэнтычнасцю. А які я насамрэч?

А выбудаваць новую ідэнтычнасць не так проста. Як мінімум давядзецца страціць частку адносін, якія трымаліся менавіта на старых устаноўках. Страшна? Безумоўна. Таму мы выбіраем жыць гадамі, можа, і не вельмі шчасліва, але ў цэлым нармальна, толькі б не занурацца ў гэты дрымучы лес дзіцячых крыўдаў.

Я заўважаю ў сябе такое. Што рабіць?

Ідзіце ў тэрапію. Я сур’ёзна.

Так, гэта не вельмі прыемна. Часта вельмі цяжка. Бо давядзецца зноў сутыкнуцца з глыбока схаваным болем, які мы адчувалі ў максімальна ўразлівым, бездапаможным і безабаронным стане. Не хацець паўтарэння гэтага досведу цалкам лагічна. Але часам гэта адзіны спосаб.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

У цяжкіх і запушчаных выпадках чалавек можа знайсці сябе літаральна ля руін уласнага жыцця: кар’еры, адносін, здароўя… Нават самы перакананы матэрыяліст можа паверыць у псоту, сурокі ці бесперапынны рэтраградны Меркурый. А на практыцы ўсе гэтыя праблемы, як бы банальна гэта ні гучала, будуць вяртаць вас у дзіцячы пакой.

Тэрапія дазволіць прапрацаваць досвед на трох узроўнях: цела, эмоцыі і сэнс.

На цялесным узроўні ідзе вызваленне ад замарожаных старых рэакцый. На эмацыйным чалавек вучыцца дазваляць сабе злавацца, засмучацца, зайздросціць, адчуваць адзіноту. І атрымлівае дзіўны эфект: калі ён перастае баяцца сваёй злосці, знікае патрэба ў крыўдзе.

Ну і на ўзроўні сэнсу — перапісвае сваю ролю, вяртае сабе права быць не «зручным», а жывым. Пераглядае «кантракты» («я мушу», «я абавязаны (ая)», «я не маю права»), выбудоўвае межы. Перастае жыць паводле негалосных правіл свайго дзяцінства, бо крыўда страчвае сілу і больш не вызначае яго жыццё.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / SHVETS production
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / SHVETS production

Ці варта «вывальваць» свае крыўды на бацькоў

У сацсетках шмат ролікаў пра тое, як дарослыя дзеці тэлефануюць і выказваюць бацькам свой боль. Яны, як правіла, заканчваюцца аднолькава: апраўданнямі, атакай у адказ, абясцэньваннем або заўвагай: «Ну колькі можна ўспамінаць старое?»

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Karolina Grabowska: https://www.pexels.com/ru-ru/photo/6029179/
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Karolina Grabowska, pexels.com

Чаму так адбываецца? Таму што дзіця прыходзіць у надзеі атрымаць суцяшэнне і просьбу прабачыць, а бацькі ўключаюць абарону. Таму важна разумець: размова з бацькамі — не метад тэрапіі, а яе магчымы вынік. Па-сапраўднаму крыўда прапрацоўваецца ў дыялогу з сабой. У пражыванні сваёй злосці, аднаўленні пачуцця ўласнай важнасці, закрыцці незавершаных гештальтаў.

І вось тады размова становіцца не разборкай, а актам сумленнасці, каб прызнаць: «Мне было балюча, я гэта разумею і выбіраю будаваць адносіны па-іншаму». Але «вывальваць» крыўды дзеля катарсісу, прызнання ці пакаяння часта траўматычна для абодвух бакоў.

А што з дараваннем?

Тэма даравання — адна з самых небяспечна спрошчаных. Як можна дараваць чалавеку, які не просіць пра гэта, не бярэ адказнасці за тое, што адбылося? Гэта будзе хутчэй ігнараванне рэальнасці. Такі падыход аўтаматычна прапануе закрыць вочы на ўласную траўму і абвясціць: «Мне не было балюча».

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Danik Prihodko, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Danik Prihodko, pexels.com

Прымусовае дараванне — гэта спроба заняць пазіцыю зверху, дзе я «велікадушнейшы», «духоўнейшы», «больш відушчы», «мудрэйшы», чым той, хто мяне параніў. Але насамрэч гэта прыхаваная абарона: «Я не дазволю табе мяне закрануць, я вышэйшы за гэта. Я ўжо ўсё зразумеў і дараваў і таму не адчуваю болю». Зноў перад намі не сталасць і не прапрацаванасць, а спосаб не сутыкацца з уразлівасцю. Аліс Мілер называла такое дараванне «гвалтам над сабой», а ван дэр Колк — «дысацыяцыяй, замаскаванай пад мудрасць».

Ацаленне ніколі не пачынаецца з прабачэння, бо першасная заўсёды праўда, яе прызнанне і легалізацыя. Так, мне было балюча, я быў маленькім і залежным. Так, мне не далі таго, што мне было трэба. Так, я маю права злавацца і не дараваць.

І толькі пасля гэтай праўды, пасля пражывання злосці, гора, прыняцця сваіх межаў унутры можа нарадзіцца іншы стан: «Я больш не залежу ад цябе і ад той гісторыі». І словы даравання могуць зусім не гучаць, бо канчатковы і жаданы ўсімі намі вынік — гэта свабода, а не дараванне.

Таму памятайце: дараванне — не мэта, а пабочны эфект, якога можа і не здарыцца. Бо ў вашай гісторыі магло быць тое, што вы не захочаце дараваць. І гэта нармальна.

Чытайце таксама