Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка запатрабаваў «выразнага, канкрэтнага, выканальнага» антыкрызіснага плана для рэгіёна з «жудаснай сітуацыяй»
  2. В странах Европы стремительно растет количество случаев болезни, которую нельзя искоренить. В Беларуси она тоже угрожает любому
  3. З Беларусі запускаюць адзін з самых доўгіх прамых аўтобусных рэйсаў у ЕС — 1200 кіламетраў. Куды ён ідзе і колькі каштуе білет
  4. Москва пугает ядерным конфликтом на фоне споров о гарантиях безопасности Украины — ISW оценил вероятность такого сценария
  5. Украинские контратаки под Купянском тормозят планы России на Донбассе — ISW
  6. Маразы яшчэ не скончыліся, а следам можа ўзнікнуць новая праблема. Да яе ўжо рыхтуюцца ў МНС
  7. Павышэнне тарыфаў ЖКГ перанеслі з 1 студзеня на 1 сакавіка
  8. «Верните город обратно в цивилизацию». В Минске (и не только) отключили фонари по распоряжению Лукашенко — в соцсетях споры
  9. «Чэмпіянат свету ў Мінску — найлепшы перыяд у хакейным жыцці». Інтэрв'ю з былым галоўным трэнерам зборнай пра Алімпіяду і бан беларусаў
  10. Чыноўніца аблвыканкама летам 2020-га не хавала сваёй пазіцыі і хадзіла на пратэсты — яна расказала «Люстэрку», што было далей
  11. Адно з самых вядомых месцаў Мінска можа хутка змяніцца — там рыхтуюць рэканструкцыю
  12. Электрычка ў Вільнюс і вяртанне амбасадаў. Калеснікава выказалася пра дыялог з Лукашэнкам
  13. Беларусаў, якія жывуць за мяжой, абавяжуць здаваць адбіткі пальцаў — каго і калі закрануць новыя правілы
  14. «Лукашэнка трымае рэзерв палітвязняў, каб дабіцца большых саступак». У амерыканскім Кангрэсе прайшлі слуханні па Беларусі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.