Сямейны скандал, які разгарэўся ў адной з кватэр шматпавярховага дома «Мінск Свету», скончыўся трагедыяй. Пра інцыдэнт расказаў начальнік Кастрычніцкага раённага ўпраўлення ўнутраных справаў Аляксандр Гільдзюк.

Спікер адзначыў, што ў доме разгарэўся «чарговы бытавы канфлікт», які «скончыўся смерцю аднаго чалавека».
— Пазней высвятлілася, што гукі, якія сігналізуюць пра нарастанне канфліктнай сітуацыі, чулі амаль усе жыхары. Але чамусьці ніхто не палічыў патрэбным паведаміць пра гэта ў міліцыю, — расказаў Аляксандр Гільдзюк.
Пры гэтым міліцыянт падкрэсліў, што часта на лінію «102» тэлефануюць людзі са скаргамі на кватэры, дзе жывуць сем'і з маленькімі дзецьмі.
— Малыя могуць бегаць, плакаць, крычаць, гучна смяяцца, але на тое яны і малыя. За гэта, вядома, прыцягваць да адказнасці мы нікога не будзем, — запэўніў начальнік Кастрычніцкага РУУС.